Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Службы бяспекі Прэзідэнта

21 декабря 2016

Ім стаў Андрэй Паўлючэнка. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення ў дадзенай структуры. Даючы згоду на гэта прызначэнне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што новы кіраўнік - чалавек вопытны,  яму ўласцівая жалезная спраўнасць. На думку Кіраўніка дзяржавы, менавіта  гэтая якасць павінна быць у стылі працы любога кіраўніка  не толькі ў сілавых структурах. Перад тым як прадставіць асабоваму складу службы новага кіраўніка,  Прэзідэнт краіны станоўча ахарактарызаваў працу ранейшага начальніка  - Віктара Шынкевіча. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя