Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў

12 апреля 2013

Так Васіль Чэрнік прызначаны  намеснікам міністра культуры, Аляксандр Гагіеў першым намеснікам міністра спорту і турызму, Валерый Гурэвіч першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. 


Абнавіўся кіруючы апарат дэпартаментаў. Уладзімір Здановіч узначаліць  дэпартамент кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі, Уладзімір Косцін будзе кіраваць дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.


Шэраг прызначэнняў у дыпламатычным корпусе. Прадстаўляць Беларусь у Балгарыі і Грэцыі па сумяшчальніцтве будзе  Уладзімір Варанковіч. Віталь Прыма ўзначаліць пасольства ў Народнай  Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтве, Вячаслаў Бяскосты - у Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтве.


У сувязі са стварэннем холдынгаў прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: генеральным дырэктарам кіруючай кампаніі холдынга Бабруйскаграмаш Сяргея Казачонка, кіруючай кампаніі холдынга Лідсельмаш Юрыя Вашкевича  і генеральным дырэктарам  БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга БелАЗ-ХОЛДЫНГ  Пятра Пархомчыка.


Змянілася кіраўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Яго дырэктарам стаў Генадзь Балбатоўскі, які раней займаў пасаду намесніка. Таксама са згоды Кіраўніка дзяржавы Алег Барысенка прызначаны кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама. Анатоль Чабатароў заняў пасаду намесніка дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента - начальніка аддзела Выканаўчага камітэта СНД.