Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні на вялікай селектарнай нарадзе

3 августа 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць уборачную да 20 жніўня і прыняць меры для паніжэння страт ураджаю.

Такія даручэнні Кіраўнік дзяржавы даў напярэдадні на вялікай селектарнай нарадзе. На прамой сувязі былі адразу ўсе рэгіёны краіны. Захаванасць ураджаю - гэта важнае пытанне харчовай бяспекі. Таму ўсе праблемныя пытанні абмяркоўваліся максімальна шчыра. Цяперашняя гарачая пара праходзіць у няпростых умовах, надвор'е дабаўляе складанасцяў. Прэзідэнт запатрабаваў ад усіх максімальнай сабранасці і мабілізаванасці.

Нягледзячы на тое, што на дзяржузроўні зроблена ўсё, каб уборачая кампанія ішла без збояў, праверкі ў рэгіёнах выявілі абуральныя недахопы - ад негатоўнасці тэхнікі, камбайнаў да адсутнасці механізатараў і банальнай бязладнасці ў гаспадарках. Галоўнае, акцэнтаваў Прэзідэнт, правесці ўборку ў тэрміны і забяспечыць краіну хлебам, палажыўшы ў засекі не менш як 7 мільёнаў тон збожжа.