Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з адоранай моладдзю краіны

23 мая 2014
Сваімі талентамі і настойлівасцю яны праславілі Беларусь на ўвесь свет. У Палац Незалежнасці былі запрошаны пераможцы міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, а таксама стыпендыяты спецфондаў Прэзідэнта. Звяртаючыся да прысутных, Кіраўнік дзяржавы заклікаў моладзь шанаваць і ганарыцца роднай краінай, берагчы яе незалежнасць і суверэнітэт.

Сёння заслужаныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта атрымалі 17 чалавек. Гэта маладыя людзі, якія на сусветным узроўні паказалі значныя поспехі ў музыцы, мастацтве, а таксама дакладных навуках. Дарэчы, летась беларускія школьнікі прывезлі з міжнародных алімпіяд, канферэнцый і турніраў 7 залатых, 16 сярэбраных і 21 бронзавую медалі. Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта з таленавітай моладдзю краіны глядзіце ў нашых наступных выпусках.