Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кінематаграфістаў з 95-годдзем беларускага кіно

17 декабря 2019
Прэзідэнт адзначыў, што за шматгадовую гісторыю паступовага развіцця нацыянальны кінематограф падарыў гледачам мноства выдатных карцін. "Мы па праве ганарымся нашымі таленавітымі і легендарнымі майстрамі, фільмы якіх атрымалі прызнанне далёка за межамі краіны, сталі здабыткам сусветнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння паклоннікі кінамастацтва чакаюць ад вас шэдэўраў пра сучасную рэчаіснасць, глыбокага асэнсавання стваральнага шляху, які прайшла наша дзяржава за гады незалежнасці".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кінематаграфістам невычэрпнага творчага натхнення, гучных прэм'ер, міру і дабрабыту. "Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, беражліва захоўваць і прымнажаць свае лепшыя дасягненні, садзейнічаць адкрыццю яркіх маладых талентаў, задавальненню сацыяльных патрэбнасцей грамадства, умацаванню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.