Генеральскія пагоны - як прызнанне за шматгадовую працу, мужнасць і самаахвярнасць

24 февраля 2015

Беларуская армія апраўдае высокі давер народа. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, уручаючы напярэдадні пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Гэтага гонару былі ўдастоеныя 11 чалавек. 

Звяртаючыся да прысутных, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, галоўная задача беларускіх вайскоўцаў - забяспечыць мірнае і спакойнае жыццё свайго народа. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў няпростай эканамічнай сітуацыі і складаным міжнародным становішчы трэба будзе вырашыць цэлы шэраг найважнейшых задач, і нагадаў аб ключавых падзеях гэтага года.

Акрамя таго, старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу, намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа. 

Пасля прысваення ўсіх званняў, Прэзідэнт падзякаваў афіцэрам за стойкасць, мужнасць і самаахвярнасць.