Генеральны пракурор далажыў Прэзідэнту аб крымінагенным становішчы ў краіне

17 февраля 2015

Аб крымінагенным становішчы ў краіне Прэзідэнту Беларусі сёння далажыў генеральны пракурор. Паводле слоў Аляксандра Канюка, нягледзячы на павышэнне ўзроўню цяжкіх злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, сітуацыя ў цэлым стабільная. Працэс аптымізацыі органаў пракуратуры цалкам завершаны, створана кампактная і эфектыўная сістэма. На сустрэчы былі вызначаны і прыярытэтныя кірункі працы ведамства на гэты год.

Яшчэ адзін важны кірунак працы Генеральнай пракуратуры сёлета - падаткаабкладанне. Паводле слоў Аляксандра Канюка, у краіне існуюць праблемныя пытанні ў заканадаўстве, якія патрабуюць удакладнення, а магчыма і сур'ёзнага ўдасканалення.