Фінансавае аздараўленне аграпрадпрыемстваў - ключавая тэма, якая напярэдадні абмяркоўвалася ў Кіраўніка дзяржавы

21 июля 2018

Фінансавае аздараўленне аграпрадпрыемстваў стала ключавой тэмай, якая напярэдадні абмяркоўвалася на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.

Распрацаваць дзейсныя меры Прэзідэнт даручыў ураду ў канцы мінулага года. Неплацежаздольным арганізацыям АПК патрэбен новы механізм фінансавага аздараўлення без судовых працэдур. Усе паўнамоцтвы плануецца перадаць кіраўнікам райвыканкамаў. Зараз гэтае пытанне рэгулюецца 253-м указам, але гэта дапамагло толькі палове гаспадарак. Праект новага дакумента прадугледжвае, напрыклад, магчымасць крэдытору выбіраць механізм рэструктурызацыі. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся перспектывамі развіцця тых сельгаспрадпрыемстваў, якім аказваецца падтрымка ў рамках ужо прынятых рашэнняў.

Па выніках абмеркавання Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанаваны праект указу. Чакаецца, што пасля невялікіх дапрацовак дакумент будзе падпісаны Кіраўніком дзяржавы. Акрамя гэтага, на нарадзе размова ішла і аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы ў цэлым. У тым ліку - аб нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю. У некаторых раёнах жніво ўжо стартавала. Намалочана амаль 600 тысяч тон збожжа.