Фінансаванне Узброеных Сіл Беларусі павінна адпавядаць рэаліям

21 августа 2013

Фінансаванне Узброеных Сіл Беларусі павінна адпавядаць рэаліям, а развіццё арміі быць максімальна пралічаным. Такую задачу паставіў Прэзідэнт напярэдадні на нарадзе. Ураду даручана дэталёва распрацаваць фінансавае забеспячэнне. Затраты на авіяцыю і СПА будуць павялічаныя. Таксама сярод даручэнняў - працяг працы па скарачэнні колькасці Узброеных Сіл.


Разам з тым, асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы даручыў надаць сацабароне афіцэрскага саставу. Тут і грашовае забеспячэнне, і будаўніцтва жылля, і прывядзенне ў парадак ваенных гарадкоў. Таксама Прэзідэнт паставіў задачу рэалізаваць дамоўленасці з Расіяй па авіяцыі і сістэмах СПА. Рабіць гэта трэба з улікам рэзультатаў нядаўніх сустрэч з міністрам абароны і пагадненняў з Прэзідэнтам Расіі.