Прэзідэнт Беларусі: Вы нас не чапайце! Скончыцца, паглядзім, хто мае рацыю

19 апреля 2020
Свет сутыкнуўся з дадатковымі складанасцямі на фоне пандэміі. Мала таго што прыходзіцца стрымліваць вірусную атаку, дык яшчэ масу намаганняў прыкладваць для таго, каб аспрэчваць відавочныя фэйкі і дэзынфармацыю. А неасцярожна кінутае слова ў цяперашняй няпростай сітуацыі можа стаць трыгерам панікі. "Жаўтухай" поўныя тэлеграм-каналы, сацыяльныя сеткі, месенджары. Часам звычайны жарт падносяць бадай як рэцэпт вылячэння.

Грашаць гэтым і самавітыя СМІ. Зразумела, што ў гонцы за клікамі ўсе сродкі добрыя, але часам гучаць такія рэчы, што нехаця задумаешся: каму і навошта гэта трэба? Адчуваецца, ідзе сур'ёзны ціск. Прычым пад інфармацыйнай бамбардзіроўкай могуць апынуцца любыя словы і дзеянні.