Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

20 марта 2017

Аляксандр Лукашэнка сёння абнавіў кіраўніцтва сталічнай мэрыі і прызначыў новага кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

На пасаду першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама прызначаны Фёдар Рымашэўскі. Ужо экс-дырэктар Мінскбуда будзе курыраваць пытанні горадабудаўнічага комплексу. Ігар Юркевіч пакінуў пасаду кіраўніка камітэта па ахове здароўя, зараз – намеснік старшыні мінскага мэра. Аналагічная пасада і ў Аляксандра Крапака, які раней узначальваў адміністрацыю Маскоўскага раёна Мінска. А вось Андрэй Жайловіч зойме яго ранейшае крэсла, узначаліць самы малады раён беларускай сталіцы. Усе кіраўнікі выдатна ведаюць горад, выраслі ў Мінску, у розны час працавалі на ключавых пасадах. Кіраўнік дзяржавы ставіць тры асноўныя задачы: павышэнне ўзроўню зарплаты, вырашэнне пытанняў занятасці і цэнаўтварэння ў Мінску.

Яшчэ адно патрабаванне Прэзідэнта - па-новаму паглядзець на працу ЖКГ. Бо як паказвае статыстыка, падчас прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян менавіта гэтая сфера выклікае нямала нараканняў і пытанняў з боку насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы даручыў паглядзець, як фарміруюцца тарыфы на камунальныя паслугі, каб убачыць рэальную цану і працэнт выдаткаў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.