Эфектыўным чынам працаваць з капіталам. Нарада аб рэалізацыі праблемных інвестпраектаў у Палацы Незалежнасці

17 декабря 2019
На коне сотні мільёнаў долараў. Як атрымаць максімальны эфект ад інвестыцый? Праблемы на прыкладзе канкрэтных праектаў  разбіраюць у Палацы Незалежнасці на нарадзе ў Прэзідэнта.

Інвестыцыйная палітыка

Зараз у Беларусі ўсе галіны адкрытыя для інвестыцый. Геаграфія, заканадаўства і гарантыі дзяржавы  робяць сваю справу. Нараўне з экспартам  інвестыцыі - галоўны фактар эканамічнага росту. Прэзідэнт прывёў у прыклад  прамысловасць, якую калісьці не закапалі ў абломках Саюза, зараз  час выніку. Вядома, самыя эфектыўныя - гіганты машынабудавання, нафтахіміі і перапрацоўкі. Развіваецца энергетыка, у тым ліку аднаўляльная і атамная., вытворчасць легкавых аўтамабіляў, дрэваапрацоўка, харчовая галіна. 

Праектаў шмат, але мэта ва ўсіх адна: самым  эфектыўным чынам працаваць з капіталам. Атрымліваецца не ва ўсіх.

22 з 34 асабліва значных інвестыцыйных аб'ектаў ужо ўведзеныя ў эксплуатацыю. Па кожным з праблемных праектаў  урад падрыхтаваў рашэнне. Як правіла, для вываду вытворчасцяў на чаканыя параметры неабходна дадатковае фінансаванне. Прэм'ер-міністр прывёў канкрэтныя прыклады: у завяршальнай стадыі будаўніцтва Светлагорскага завода па выпуску цэлюлозы. Сярод праблемных - вытворчасці ў Добрушы і Шклове. Таксама асобна разгледзелі сітуацыю на "Камволі", дзе працягваецца мадэрнізацыя.

Важны момант - інвестпраекты ўводзіць у строй не на шкоду навакольнаму асяроддзю. Гэта актуальная ўмова, да якой зараз самая пільная ўвага і ў Беларусі, і ва ўсім свеце.