Эфектыўная работа Мытнага камітэта - тэма сустрэчы Прэзідэнта з Юрыем Сянько

16 сентября 2019

Эфектыўная работа  Мытнага камітэта  стала асноўнай тэмай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй профільнага ведамства Юрыем Сянько. 

Гаварылі аб удасканаленні тэхналогій у пунктах пропуску, якія дапамагаюць гарантаваць  бяспеку на мяжы, а значыць, і ўнутры  краін.  Абарона "знешняга контуру" - ва ўсіх сэнсах – каштуе дарагога. Адгэтуль і ўкладанні ў інфраструктуру.  І ў частцы тэхаснашчэння, і ў плане работы мытных службаў, якія з'яўляюцца адным з заслонаў пранікнення ў краіну нелегалаў, зброі і наркотыкаў.  У арсенале ДМК  пастаянна з'яўляюцца новыя тэхналогіі. Гэта дазваляе палепшыць якасць працы. Аб чым сведчыць статыстыка. 

За 8  месяцаў гэтага года  выяўлена 262  злачынствы.  (Гэта на 30  % вышэй паказчыку мінулага года). Узбуджана 129 крымінальных спраў па фактах злачынстваў на мяжы.  12  - за пазапраўную перавозку праз мяжу зброі і боепрыпасаў. Канфіскавана  больш чым 626  кілаграмаў наркотыкаў.  (Гэта ў 5  разоў больш, чым у першым паўгоддзі 2018-га).  

Што датычыцца фінансавага пытання, то са студзеня па жнівень у  рэспубліканскі бюджэт паступіла амаль 6  мільярдаў рублёў.  (Гэта плацяжы, якія кантралюе  ДМК).  Падатковы манеўр Расіі ў нафтавай галіне  стаў адной з прычын памяншэння паступленняў ад вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты.  Па іншых жа плацяжах (што кантралюе Мытны камітэт)  захоўваецца рост.

Зараз Мытны камітэт прымае меры, каб кампенсаваць страты. Пра гэта ў інтэрв'ю распавёў журналістам па выніках сустрэчы  Юрый Сянько. З-за падатковага манеўру Расіі  ў нафтавай сферы Беларусь з пачатку года недаатрымала  520 мільёнаў рублёў мытных  пошлін.  Частка сумы (301 мільён)  была кампенсавана за кошт ПДВ (гэтых паступленняў было больш, чым летась) і плацяжоў, выплачаных фізасобамі пры ўвозе тавараў, у тым ліку па акцызах і ўтылізацыйным зборы.

З улікам таго, што з кожным годам растуць транспартныя  патокі і аб'ёмы міжнароднага гандлю,  мытнікам  даводзіцца актыўна ўдасканальваць тэхналогіі, якія дазваляюць істотна скараціць час на афармленне  праходжання тавараў.  Сёлета  звыш 80 % экспартных партый  выпускалі менш чым за 5 хвілін,  а час транзітных  не перавысіў 10 хвілін.  Мадэрнізуецца і мытная інфраструктура.  Галоўны  экзамен пройдзены - II  Еўрапейскія гульні. Але  наперадзе яшчэ адзін. У 2021 годзе сумесна з Латвіяй прымем чэмпіянат свету па хакеі.  Пункты пропуску працягваюць аснашчаць сучасным абсталяваннем.  На латвійскім напрамку ідзе рэканструкцыя  пункта пропуску "Урбаны", а таксама  ПП "Верхні Церабяжоў" побач з украінскай мяжой.  Да канца 2020  года гэта дазволіць прапускаць  за  суткі  на  1 375 аўтамабіляў больш.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя