Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў напярэдадні на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з фінансавымі махінацыямі. На думку Прэзідэнта, карупцыя здольная разбурыць і сацыяльную, і эканамічную сістэмы, якімі б дасканалымі яны ні былі.
Сярод мер, што прапануюцца, - абмежаванне права на пенсійнае забеспячэнне дзяржслужачых, а таксама вайскоўцаў, якія здзейснілі цяжкія і асоба цяжкія карупцыйныя і іншыя злачынствы. Акрамя гэтага, хабарнікаў не возьмуць і на дзяржслужбу. Пасля ўзгаднення ў Прэзідэнта антыкарупцыйныя навацыі атрымаюць шырокае грамадскае абмеркаванне.














