Адзіныя рознічныя цэны на некаторую алкагольную прадукцыю могуць быць усталяваныя ў Беларусі

22 октября 2018

Прапанова разглядалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта па развіцці лікёра-гарэлачнай галіны. Галоўнай задачай застаецца абарона нашага рынку ад падробак і кантрафакту як пагрозы здароўю людзей. Сур'ёзны кантроль за гэтай сферай - абавязак дзяржавы, гэта агульнасусветная практыка.

Урад прапануе ўраўнаваць рознічныя цэны на некаторыя віды алкагольнай прадукцыі і ўдасканаліць механізм выкарыстання квот для вытворцаў. Будуць стымуляваць і экспартныя пастаўкі. Будучыню галіны зацікаўленыя ведамствы абмяркуюць дадаткова - Прэзідэнт даручыў урэгуляваць усе пытанні да новага года. Галоўная мэта - роўныя ўмовы як для дзяржаўных, так і для прыватных кампаній і аддача для краіны.

Асобнай тэмай стала сельская гаспадарка. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу завяршыць уборачныя работы да 7 лістапада. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках навін.