Духоўная гутарка ў храме Усіх святых

22 сентября 2016

Мір паміж канфесіямі, дыялог дзяржавы і царквы і яе інтэграцыя ў сацыяльныя працэсы - духоўная гутарка адбылася сёння ў храме Усіх святых. Сустрэча Прэзідэнта з Сінодам Праваслаўнай царквы - падзея традыцыйная. Высокі аўтарытэт і рознабаковая дзейнасць царквы заўсёды выступалі зарукай стабільнасці на беларускай зямлі. А ў цесным узаемадзеянні з дзяржавай яе стваральная сіла прыносіць яшчэ і несумненны ўнёсак, прычым не толькі ў рэлігійным аспекце. Гаворка ідзе і аб стварэнні дамоў міласэрнасці, пашырэнні дабрачыннага боку, культурна-асветніцкай дзейнасці. Зрэшты, назвалі сёння не толькі дасягненні, але і далейшыя шляхі развіцця. На думку Кіраўніка дзяржавы, Праваслаўная царква павінна не толькі актыўна ўдзельнічаць у сацыяльных працэсах, але і садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў краіне. У адкрытым дыялогу знайшлося месца і справам духоўным. З нагоды вялікага свята - Раства Прасвятой Багародзіцы - у храме запалілі свечкі. Падрабязнасці - у Ілоны Красуцкай.

На вострыя рэлігійныя пытанні Аляксандр Кухта адказвае перад аб'ектывам камеры. Відэаблог 23-гадовы святар завёў у студзені. І літаральна за некалькі месяцаў кароткія ролікі сталі пляцоўкай для дыскусій сярод як прадстаўнікоў розных канфесій, так і атэістаў. А сам царкоўны служыцель, няйнакш, стаў знакамітасцю.

Аляксандр Кухта, святар, блогер: "Гэта варыянт уласнай пропаведзі. Уласна я займаюся тым, чым павінен займацца святар, чым павінен наогул займацца па жыцці. Я займаюся тым жа самым, толькі выкарыстоўваю сучасныя тэхналогіі".

Святар у прыходзе вёскі Міханавічы пад Мінскам. Аляксандр Кухта таксама нясе послух ў Сінадальным місіянерскім аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы. Менавіта там і зарадзілася ідэя блога з дзёрзкай назвай "Бацюшка адкажа". Першы ў Беларусі блог праваслаўнага святара - сапраўдная сенсацыя. Толькі прэм'ерны выпуск інтэрнэт-дзённіка паглядзелі больш за 5 тысяч чалавек.

Святар Сергій Цімашэнкаў, кіраўнік Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы: "Распавесці - гэта сярэдняе слова, таму што прыцягнуць - гэта ўжо занадта актыўнае жаданне кудысьці кагосьці прыцягнуць. І абвергнуць гэта не наш метад. У сучасным свеце, мне здаецца, менавіта ідэя сведчання. Ёсць розныя спосабы аповеду пра сваю веру. Ёсць спосаб, калі ты кагосьці крытыкуеш, спрачаешся. Ёсць спосабы, калі ты, магчыма, перасцерагаеш, каб людзі не трапілі ў секты".

Місіянеры 21-га стагоддзя эксперыментуюць з формамі пропаведзі. Апроч інтэрнэту-дзённіка практыкуюць і букросінг. На лавачках у парку, кафэ або цягніку пакідаюць багаслоўскія выданні. Або гуляючы па горадзе, можна трапіць на выступленне хрысціянскіх груп. Усё з мэтай распавесці пра Бога, але не ў звыклай форме. Цэнзура пройдзена. Місіянерскую камісію міжсаборнай прысутнасці ўзначальвае сам Мітрапаліт Павел. Зрэшты, Беларуская праваслаўная царква даўно развітваецца з кансерватыўнымі ярлыкамі. Наадварот, гатовая да канструктыўнай крытыкі і прапаноў. Іх абмяркоўваюць на сустрэчы Сінода. Сёння ўдзел у адкрытай дыскусіі прыняў Кіраўнік дзяржавы.

Сустрэча адбылася ў сценах храма-помніка ў гонар Усіх святых. Усіхсвяцкі - адзіны ў краіне мемарыяльны храм. У сімвалічнай крыпце беларускай пахавальні астанкі салдат трох войнаў: 1812-га года, Першай і Другой сусветных. Тут жа ўстаноўлены помнік Аляксію 2, менавіта на месцы таго каменя, які некалі і асвячаў Найсвяцейшы Патрыярх. З ім быў дружны і заўсёды вёў цёплыя гутаркі наш Прэзідэнт.

Праваслаўны свет у гэтыя дні адзначае Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. З нагоды вялікага свята Кіраўнік дзяржавы, Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Філарэт запалілі святочныя свечкі ў бакавой прыбудоўцы храма. Ля алтара цудадзейная святыня з Сербіі - мошчы Іаана Хрысціцеля.

Здавалася б, традыцыйная сустрэча з духавенствам, але Аляксандр Лукашэнка адмаўляецца ад гутаркі ў пратакольным фармаце. Пры журналістах, а потым і за зачыненымі дзвярамі вельмі адкрытая і сумленная гутарка. Агучылі дасягненні, але і не рэтушавалі праблемы.

Большасць жыхароў нашай краіны, а гэта 85%, праваслаўныя. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі вырасла колькасць прыходаў. Сёння іх - больш як 1600. Дзейнічае 15 дыяцэзій. Узаемадзеянне царквы і дзяржавы - адзін з першых тэзісаў Прэзідэнта. Але царква - гэта не грамадска-палітычная арганізацыя, а магутная стваральная сіла. І менавіта з яе дапамогай павінна весціся далейшае будаўніцтва незалежнай Беларусі. Пункт гледжання царквы сёння ўжо гучыць у палітыцы, далей - інтэграцыя ў сацыяльныя працэсы. Бо невыпадкова, акрамя членаў Сінода (кіраўнікоў епархій), за сталом і прадстаўнікі свецкай улады: кіраўніцтва горада і ўрад.

Сёння ў Беларусі жывуць у згодзе, уступаюць у шлюб і выхоўваюць дзяцей прадстаўнікі звыш 140 нацый і народнасцяў. Яны ж прыхільнікі 26 розных канфесій. Нездарма Прэзідэнт гаворыць аб такіх далікатных каштоўнасцях - захаванні гістарычнай памяці, падтрымцы міру і згоды. Часам цяжка ўявіць, але ў гэты ж самы час у розных месцах планеты ідуць войны і канфлікты. Трагічныя падзеі адбываюцца і прама ля межаў Беларусі. Дзякуючы міралюбнасці - аснове місіі любой рэлігіі - краіна здабыла імунітэт супраць канфесійнай дыскрымінацыі.

Штогод з дзяржбюджэту фінансуюцца рэстаўрацыйныя працы культавых будынкаў - помнікаў гісторыі Беларусі. Напрыклад, месца сотняў тысяч паломнікаў - Жыровіцкі манастырскі комплекс - у якасці падтрымкі сёлета атрымае ад дзяржавы 5 з паловай мільярдаў недэменаваных рублёў. Паралельна ў краіне вядзецца будаўніцтва некалькіх сотняў праваслаўных храмаў. Аляксандр Лукашэнка запэўнівае: падтрымка будзе заўсёды. Але трэба расстаўляць прыярытэты. Здавалася б, модны тэрмін "мецэнацтва"… Але такіх паспяховых прыкладаў у Беларусі дастаткова.

Вячаслаў Заранкоў, хоць родам з Беларусі, сёння яго прадстаўляюць як паспяховага расійскага бізнесмена і дабрачынца. Кіраўнік пецярбургскай будаўнічай кампаніі аднаўляе на радзіме Свята-Пакроўскі жаночы манастыр. А год таму прадпрымальнік прыняў рашэнне падтрымаць будаўніцтва праваслаўнага храма на Кіпры. Усё ж міжземнаморскі востраў ментальна блізкі да нашай культуры. Асноўная рэлігія на Кіпры - праваслаўе. Ды і рускамоўных грамадзян на востраве пражывае па розных ацэнках ад 20 да 50 тысяч чалавек.

Вячаслаў Заранкоў, бізнесмен, мецэнат: "Не быўшы бізнесменам, нельга зарабіць тыя сродкі, якія можна выдаткаваць на добрыя справы, на дабрачыннасць. На будаўніцтва храмаў, на дапамогу дзецям і на іншыя добрыя справы. Таму гэта вымушаная прафесія - бізнесмен".

Багаслоўскія кадры для беларускага экзархата зараз рыхтуе і мінскі духоўна-адукацыйны цэнтр. У яго выпускнікоў, асабліва тых, каму злёгку за 20, - новая місія. У антуражах храма або кабінетах, у сталіцы або рэгіёнах ім трэба будзе часцей сустракацца з мясцовымі ўладамі. Размова аб прасоўванні сацыяльных і адукацыйных праектаў.

Сучаснікі прыходзяць сюды кожны са сваім унутраным маналогам. Шмат маладых бацькоў з дзецьмі. Іх завуць храмавым пакаленнем. Іх станаўленне часоў незалежнасці не азмрочанае ўзрушэннямі нацыянальнага маштабу. Адна з ініцыятыў, што прагучалі сёння на сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, - актывізацыя работы кансультатыўнага савета па маральнасці.

3-гадзінная гутарка ў цёплай атмасферы Белай залы… Але за чаяваннем праваслаўныя гаварылі і аб каталіках, і аб мусульманах, і аб пратэстантах. Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму душэўнай. Бо ў мірных мэт, малітвы і тварэння, па сутнасці, няма канфесійнай прыналежнасці.