Даклад урада і Нацбанка Прэзідэнту краіны

11 ноября 2014

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе рост эканомікі краіны за 9 месяцаў пры захаванні валютнай і бюджэтнай збалансаванасці. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пры справаздачы ўрада і Нацбанка за гэты год. У дакладах было прыведзена нямала станоўчых лічбаў. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў пятнаццаць мільярдаў долараў. А гэта 28% ад ВУП. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі станоўчае, прычым значна лепшае за леташні паказчык - гутарка пра лічбу шэсцьсот шэсцьдзесят мільёнаў долараў. Аднак, нягледзячы на ўсе вынікі, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўрад і Нацбанк выкарысталі не ўсе рэзервы для выкаранення застарэлых праблем у эканоміцы.


Акрамя вынікаў гэтага года, у Палацы Незалежнасці сёння гаварылі і пра планы на 2015-ы. Прыярытэтны дакумент - рэспубліканскі бюджэт. Яго праект павінен легчы на стол Прэзідэнту не пазней за 25 лістапада. Абмяркоўвалі і перспектывы грашова-крэдытнай палітыкі. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы чакае ад Нацбанка рашучых дзеянняў у пытанні даступнасці крэдытаў.


Бюджэт, стаўкі па крэдытах, мадэрнізацыя - не адзіныя сферы, дзе Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў. У найбліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка чакае і фінальны тэкст закона Аб барацьбе з карупцыяй. Дакумент забароніць кіраўнікам, якія правалілі справу, займаць высокія пасады як у дзяржаўных, так і прыватных структурах Беларусі.