Прэзідэнт

Спампаваць

14 Лістапада 2017 15:02

Для развіцця супрацоўніцтва Мінска і Тбілісі ёсць добрыя перспектывы

Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з паслом Грузіі. Праца Давыда Катарыі ў нашай краіне завяршаецца. Апошнія 5 гадоў сталі выніковымі і для дыпламата, і для дзвюх дзяржаў. Менавіта ў гэты перыяд лідары абмяняліся афіцыйнымі візітамі.

Аляксандр Лукашэнка пабываў у Грузіі ў красавіку 2015-га. Трэба сказаць, што гэта адразу паўплывала на ўзаемны гандаль. Прыкметна дадалі. Па выніках мінулага года тавараабарот склаў больш за 73 мільёны долараў. За няпоўны 2017-ы амаль столькі ж. Асновай экспартных паставак Беларусі на грузінскі рынак стала высокатэхналагічная прамысловая прадукцыя. У гэтай краіне працуюць гіганты аўтапрама - БелАЗ, МТЗ, МАЗ. Прадстаўлены Белнафтахім і Пінскдрэў. Усяго ў Грузіі дзейнічае больш за 15 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў і дыстрыб’ютараў беларускіх прадпрыемстваў.

Рознагалоссяў у палітыцы няма, таму бакі лагічна вырашылі паднаціснуць на эканоміку. З візітам у аказ Георгій Маргвелашвілі пабываў у Мінску ў пачатку года. Аб даверных і добрых асабістых адносінах прэзідэнтаў сведчаць і выказванні грузінскага лідара.

У сацыяльных сетках Маргвелашвілі з задавальненнем дзяліўся навінамі аб вялікім ураджаі бульбы, атрыманым з беларускага насення. Дарэчы, яго пастаўкі ў Грузію будуць павялічвацца.

Важным для развіцця дыялогу паміж краінамі стане візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў наступным годзе. Падрыхтоўка да яго ўжо вядзецца. Увесь гэты час падтрымліваюцца кантакты па лініі ўрадаў, аднавіла дзейнасць міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве.

З’явіліся новыя напрамкі для ўзаемадзеяння.

Грузінскі бок высока ацаніў і зацікаўлены ў навукова-прамысловым патэнцыяле нашай краіны. У закаўказскай рэспубліцы заўсёды давяраюць беларускай якасці. 

 

Iншыя навіны