Дыялог у некалькіх кірунках: ад эканомікі і палітыкі да спорту. Сустрэча Прэзідэнта з прэм'ер-міністрам Латвіі

16 января 2020
Беларусь мае намер сур'ёзна пашырыць супрацоўніцтва з Латвіяй. Пра гэта сёння на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці гаварылі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр прыбалтыйскай рэспублікі Крыш’яніс Карыньш. Беларускі лідар падкрэсліў, што яшчэ з часоў Савецкага Саюза дзве краіны злучалі дужыя эканамічныя сувязі. Частка з іх страчаная і патрабуе сур'ёзнага абнаўлення. Згадалі, вядома ж, і галоўную спартыўную падзею 2021 года - чэмпіянат свету па хакеі, які на дваіх прымуць Мінск і Рыга. Уцешна, што дыялог з суседзямі ідзе адразу ў некалькіх кірунках: ад спорту да эканомікі і палітыкі. 

Адносіны Мінска і Рыгі развіваюцца ў ключы добрасуседства. Гандлююць краіны штогод прыкладна на паўмільярда долараў. Цесныя адносіны наладзіў і бізнес абедзвюх краін: толькі ў Беларусі працуе каля шасцісот прадпрыемстваў з латвійскім альбо ж сумесным капіталам. 

Асобна эксперты адзначаюць палітычную ролю Латвіі: рэспубліка імкнецца навесці масток паміж Мінскам і Бруселем. Суседзі актыўна падтрымлівалі зняцце абмежаванняў з нашай краіны. Са скепсісам ставяцца латышы і да рыторыкі Літвы.