Дэмаграфічную сітуацыю ў краіне абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

19 февраля 2019

Дэталёвы разбор дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне правялі на нарадзе ў Прэзідэнта. Насельніцтва Беларусі складае каля 9 з паловай мільёнаў чалавек. І апошнім часам вызначылася тэндэнцыя да яго зніжэння. З такімі ж праблемамі зараз сутыкаецца большасць дзяржаў свету. Для падтрымкі сем'яў з дзецьмі ў нашай краіне прынятыя выключныя меры, якіх няма ў іншых дзяржавах, - ільготнае крэдытаванне для шматдзетных, дзеючая праграма сямейнага капіталу, водпуск з аплатай па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Усяго больш за дзясятак відаў падтрымкі. Галоўная задача на найбліжэйшую перспектыву - распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, якія дазволяць павялічыць нараджальнасць.

Акрамя таго, павышаную ўвагу нададуць фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага і паважлівага стаўлення да мацярынства і сямейных каштоўнасцяў.