Далейшы план дзеянняў з Уралкаліем абмяркоўвалі сёння ў Кіраўніка дзяржавы

18 апреля 2014

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Уралкалію вызначыцца, як дзейнічаць далей у інтарэсах кампаній і дзвюх краін. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам старшыні савета дырэктараў Уралкалія, старшынёй савета дырэктараў Аб'яднанай хімічнай кампаніі Уралхім. Аляксандр Лукашэнка прыняў Дзмітрыя Мазепіна па яго просьбе.


Кампанія Уралхім з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам аміяку і аміячнай салетры і займае другое месца ў Расіі па вытворчасці азотных угнаенняў. У снежні мінулага года Уралхім набыў буйны пакет акцый Уралкалія, каля 20%. З сакавіка цяперашняга года Дзмітрый Мазепін з'яўляецца намеснікам старшыні савета дырэктараў Уралкалія.