Краіна мае патрэбу ў высакакласных спецыялістах па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцяў

25 марта 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу паскорыць інавацыйнае развіццё эканомікі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым работнікам. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, краіна мае патрэбу ў высакакласных спецыялістах па шэрагу запатрабаваных у рэальным сектары спецыяльнасцяў. Гэта біятэхналогія, энергетыка, мікрабіялогія. Але дзяржава будзе падтрымліваць толькі тыя даследаванні, якія прынясуць рэальны эканамічны эфект.

Дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара атрымалі 19 чалавек. Усяго ж летась Вышэйшая атэстацыйная камісія прысудзіла навуковыя ступені доктара і кандыдата навук больш як паўтысячы суіскальнікам. Як правіла, найбольшая колькасць вучоных ступеняў прысуджаецца ў галіне тэхнічных, медыцынскіх, эканамічных і сельскагаспадарчых навук.