Прэзідэнт Беларусі правёў тэлефонныя перамовы з лідарамі Арменіі і Азербайджана

2 апреля 2016

Заклікі не дапусціць эскалацыі канфлікту  гучаць у сусветнай супольнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў тэлефонныя перамовы з лідарамі Арменіі і Азербайджана. У першай палове дня  Кіраўнік дзяржавы пагаварыў па тэлефоне з Прэзідэнтам Азейрбайджана Ільхамам Аліевым. Беларускі лідар выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй, якая склалася у зоне карабахского канфлікту. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі падзеі, якія адбываюцца. Ільхам Аліеў у дэталях паінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб усіх акалічнасцях, што адбываюцца ў гэтым рэгіёне. 

І менш за гадзіну таму падобны дыялог адбыўся з прэзідэнтам Арменіі пасля таго, як самалёт Сержа Саргсяна прызямліўся ў Ерэване пасля вяртання з ЗША. Лідары падрабязна абмеркавалі падзеі ў рэгіёне, якія адбываліся напярэдадні ноччу і на працягу сённяшняга дня. У тэлефоннай гутарцы Прэзідэнт Беларусі заклікаў распачаць усе намаганні для нармалізацыі становішча і вяртання жыцця ў нармальнае рэчышча.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў лідараў Арменіі і Азербайджана вярнуцца за стол перамоў і вырашаць праблему выключна ў кантэксце дыялогу. А таксама выказаў шкадаванні ў сувязі з тым, што падчас сутыкненняў гінуць мірныя людзі і вайскоўцы.