Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Леанідам Кучмам

5 сентября 2014
Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з экс-прэзідэнтам Украіны. Леанід Кучма падрабязна праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках працы Кантактнай групы і падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць так канструктыўна і вынікова працаваць у Мінску.

Як адзначыў Леанід Кучма, сама абстаноўка ў Мінску спрыяла таму, каб перагаворны працэс, якім бы цяжкім ён ні быў, аказаўся паспяховым. Паводле яго слоў, немагчыма было не дамовіцца, паколькі сама беларуская зямля спрыяе міру і згодзе.