Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева

24 мая 2013

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін, узаемадзеянні ў рамках міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Прэзідэнты абмеркавалі таксама ход падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Нурсултан Назарбаеў яшчэ раз запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Астану для ўдзелу ў пасяджэнні, на якім мяркуецца разгледзець праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама шляхоў далейшай інтэграцыі.