Спачуванні Мігелю Дыясу-Канелю

19 мая 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Старшыне Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Мігелю Дыясу-Канелю ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта каля міжнароднага аэрапорта Гаваны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку гэтай авіякатастрофы ўспрынялі з вялікім болем і скрухай.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым.