Cпачуванне спікеру Сходу народных прадстаўнікоў Туніскай Рэспублікі

26 июля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне спікеру Сходу народных прадстаўнікоў Туніскай Рэспублікі Мухамеду ан-Насеру ў сувязі са смерцю прэзідэнта гэтай краіны. "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Беджы Каіда Эс-Себсі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні спікеру парламента, родным і блізкім прэзідэнта, а таксама ўсяму народу Туніса ў сувязі з гэтай цяжкай стратай.