Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Кішынёў

18 апреля 2018

Пачынаецца афіцыйны візіт у Малдову Прэзідэнта Беларусі. Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У Кішынёве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са сваім малдаўскім калегам Ігарам Дадонам і прэм'ерам Паўлам Філіпам. Летась лідары дзвюх краін бачыліся тройчы, сёлета гэта будзе іх першая афіцыйная сустрэча. Перамовы пройдуць у фармаце сам-насам  і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.