"Вялікая размова" стане базай для падрыхтоўкі Паслання Прэзідэнта народу і парламенту

2 марта 2019

Падзея, што адбылася напярэдадні і выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Некалькі дзясяткаў пытанняў, зададзеных Кіраўніку дзяржавы падчас "Вялікай размовы", датычыліся яшчэ большай колькасці тэм. Гэтая дыскусія стала не інакш як зваротнай сувяззю. Усё самае надзённае і актуальнае, што было агучана ў гэтую пятніцу, стане асновай пры падрыхтоўцы традыцыйнага Паслання Кіраўніка дзяржавы народу і Нацыянальнаму сходу ўжо ў красавіку, хаця многія пытанні, якія ўзнімалі ў зале, даручана вырашыць на працягу некалькіх дзён. Як вынікі сямігадзіннага марафону ацанілі яго ўдзельнікі?

Расказвае Вераніка Бута.

 

Да пачатку "Вялікай размовы" яшчэ прыкладна гадзіна, але ў кулуарах ужо на ўсю моц кіпіць работа. Каментарыямі неўзабаве напоўняцца стужкі навін, тэле- і радыёэфіры, некаторыя цытаты з'явяцца на старонках сацсетак і блогаў. Чаканні ад сустрэчы, самыя надзённыя тэмы ды і, безумоўна, стаўкі на працягласць дыялогу - такімі былі кулуарныя размовы да мерапрыемства.

Калі палеміка закранула сельскую гаспадарку і палітыку падтрымкі стратных прадпрыемстваў з дзяржказны, меркаванні ў зале падзяліліся.

 Бізнесмен Аляксандр Машэнскі ўпэўнены: важная не форма ўласнасці.

У сваіх адказах (як таго чакалі журналісты, эксперты ды і гледачы) Прэзідэнт падрабязна выказаўся аб праблемах у эканоміцы і сельскай гаспадарцы. Убаку, вядома, не засталіся сацыяльная абароненасць, рост зарплат і пенсій. Шмат гаварылі пра бяспеку. Бяспеку інфармацыйную і пра тое, што адбываецца ля нашых межаў. Пра рэчы менш прыкладныя, але не менш важныя - скажам, пра нацыянальную ідэю. Абмеркавалі тэму абнаўлення Канстытуцыі. Для многіх у зале яна, дарэчы, стала найменш чаканай.

Хвалявалі грамадскасць не толькі справы ўнутраныя. Адной з тэм, што найбольш абмяркоўвеюцца, стала тэма беларуска-расійскіх адносін. Вось тут у прагнозах эксперты былі адзіныя. Галоўны тэзіс Кіраўніка дзяржавы: Саюз павінен будавацца на прынцыпах раўнапраўя. І суседзі павінны цікавіцца жыццём адно аднаго.

"Вялікая размова" набыла і выразны прыкладны складальнік: яна стане базай для падрыхтоўкі Паслання Прэзідэнта народу і парламенту. А таму (і Аляксандр Лукашэнка гэта не ўтойваў) вельмі важна для яго было пачуць усе меркаванні, тэмы, якія сёння хвалююць грамадства. І адрэагаваць на гэта ў прамым эфіры.

Ідэю прамой трансляцыі ўдзельнікі сустрэчы ацанілі. Упэўненыя: у краіне шмат тых, каму гэтая размова была цікавая.

Такі фармат зносін з першай асобай у дзяржаве (а ў зале, акрамя прадстаўнікоў СМІ, былі палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні, канфесіі, людзі культуры і спорту) арганізаваны не ўпершыню і ўжо спадабаўся і экспертнай супольнасці, і журналістам. Ад запрашэння прыняць удзел у такіх дэбатах не адмаўляюцца.

Палітычны аглядальнік АТН Андрэй Крывашэеў часта прысутнічае на падобных сустрэчах з Кіраўніком дзяржавы. І як журналіст, і як удзельнік. Гаворыць: вопыт паказвае, што многае, сказанае ў гэтай зале, можа стаць у нейкім сэнсе прароцкім. А таму канспектуе кожнае слова.

Зрэшты, абмяркоўваць і аналізаваць усё сказанае ў гэтую пятніцу падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" будуць яшчэ не адзін дзень. Ад экспертаў і журналістаў да радавых беларусаў, каму не абыякавая будучыня краіны.