"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе заўтра ў комплексе "БелЭкспа"

28 февраля 2019

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Чакаецца каля 200 удзельнікаў. Гэта   не толькі журналісты, але і палітолагі, эканамісты, працаўнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій.

Магчымасць адрасаваць сваё паведамленне Прэзідэнту ёсць у кожнага. Ролю глабальнага агрэгатара пытанняў узяло на сябе БелТА. Расказаць, якія тэмы хвалююць, можна праз анлайн-сэрвіс на сайце і ў акаўнтах інфармагенцтва ў сацсетках. Найважнейшыя і цікавыя пытанні заўтра агучаць на сустрэчы з лідарам.

Андрэй Касценка, дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны: "Сённяшнія чаканні звязаны, як правіла, з двума кірункамі. Гэта дэкрэт №7 аб развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён датычыцца фізічных асоб, малога і сярэдняга бізнесу. І асноўныя чаканні звязаны менавіта з рэалізацыяй гэтага дэкрэта ў рэгіёнах, у асобных рэгіёнах, дзе ў недастатковай ступені развіта буйная прамысловая вытворчасць і дзе існуюць рэальныя праблемы з занятасцю насельніцтва".

Белтэлерадыёкампанія пакажа "Вялікую размову з Прэзідэнтам" у прамым эфіры. Трансляцыя пачнецца заўтра ў 10:30 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.