Вялікі перагаворны марафон. У Вене пройдуць сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Аўстрыі

12 ноября 2019

Беларусь - Аўстрыя: новы этап двухбаковых адносін. Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта ў Вену. Сёння дзень будзе насычаны перамовамі. Так, адбудзецца дыялог Кіраўніка беларускай дзяржавы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі і старшынёй Нацыянальнага савета. Чакаецца, што пасля абеду Аляксандр Лукашэнка далучыцца да работы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму, у якім возьмуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін.

Якім будзе пакет двухбаковых дакументаў, даведаемся ў нашага аглядальніка Наталлі Брэвус.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю

Беларускага Прэзідэнта ў Вене чакалі. Апошнія некалькі гадоў адзначаны палітычным уздымам у адносінах Беларусі і Аўстрыі. Ды і ў эканоміцы пазітыўны трэнд. Усе важныя асобы аўстрыйскай палітыкі ўжо пабывалі ў Мінску з візітамі. Так што заканамерна прыйшла чарга крокаў у адказ... Аўстрыя заўсёды падтрымлівала нас на еўрапейскім трэку. Эксперты аднадушныя ў тым, што менавіта з Вены пачынаецца і новая старонка ў адносінах Беларусі з Еўрасаюзам.

Цырымонія ўскладання А. Лукашэнкам вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям

Праграма візіту насычаная, але першыя крокі беларускага Прэзідэнта не маглі быць іншымі. Аляксандр Лукашэнка прыехаў у цэнтр Вены, каб ускласці вянок да помніка савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму. На цырымоніі акрамя беларускай дэлегацыі прадстаўнікі грамадскасці, а таксама паслы краін СНД у Аўстрыі. Манумент адкрылі на плошчы Шварцэнбергплац у жніўні 1945-га. За апошнія гады манумент неаднаразова падвяргаўся вандалізму, таму пасольствы Беларусі і Расіі (менавіта яны) настаялі, каб на плошчы было арганізавана відэаназіранне. Вельмі дорага дасталася нам перамога над фашызмам.

Сёння пройдуць перамовы А. Лукашэнкі з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі

Напярэдадні даніна агульнай памяці стала вельмі сімвалічным пачаткам афіцыйнага візіту. Сёння асноўны перагаворны дзень. Рзамова пойдзе пра агульныя палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Усё для таго, каб вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень. Формулу адносін паміж краінамі наш Прэзідэнт вызначае выразна: давайце, паважаючы адзін аднаго, зробім так, каб карысць была і для Мінска, і для Вены.

У Вене пройдзе аўстрыйска-беларускі бізнес-форум

Вядома, менавіта гэтыя тэмы будуць абмяркоўвацца на сустрэчах Аляксандра Лукашэнкі з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі, а таксама на перамовах у парламенце. На карысць агульнай эканоміцы пойдзе сустрэча дзелавых колаў Беларусі і Аўстрыі. Раней санкцыённая рыторыка не дапамагала развіццю дзелавых кантактаў, але зараз, калі абмежаванні знятыя, ёсць магчымасць падштурхнуць бізнес.

Цікавасць да Беларусі вялізная - больш чым 200 прадстаўнікоў аўстрыйскіх кампаній з самых розных сфер возьмць удзел у бізнес- форуме. Будзе падпісана некалькі пагадненняў і кантрактаў, падлічваць дывідэнды заўчасна, але чакаецца, што сума па пагадненнях сапраўды перавысіць некалькі соцень мільёнаў долараў.