Трохбаковы саміт па Сірыі правядуць Пуцін, Эрдаган і Раўхані. З удзельнікамі сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка

14 февраля 2019

У Сочы працягваецца вялікі перагаворны марафон. Сёння там праходзіць трохбаковы саміт па Сірыі, у якім прымаюць удзел прэзідэнты Расіі, Ірана і Турцыі.

Плануецца, што пасля з удзельнікамі саміту сустрэнецца Прэзідэнт Беларусі, які знаходзіцца ў Сочы з рабочым візітам.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі двухбаковыя перамовы. Адносіны Беларусі і Расіі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні гаварыў. Пра гэта на сустрэчы заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Уладзімір Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што Мінск для Масквы з'яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам і саюзнікам. На перамовах у Краснай Паляне прысутнічаў міністэрскі і ўрадавы пул дзвюх краін. Адносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на высокім узроўні з пункта гледжання ўсіх магчымых кірункаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння - палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры. Узаемны тавараабарот паказвае рост, па выніках мінулага года ён перавысіў 35 мільярдаў долараў. Лідары пацвердзілі прыхільнасць саюзніцкім адносінам і выказалі ўпэўненасць, што праблемныя пытанні,   якія ўзнікаюць, знойдуць сваё вырашэнне.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадоўжаць перамовы і ў наступныя дні. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што падчас яго візіту ў Расію будзе магчымасць пагаварыць і па пытаннях гуманітарнай тэматыкі. Плануецца, што да размовы падключацца і профільныя міністры. Такі фармат зносін запланаваны ў рамках наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус".

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя