Вялікі кадравы дзень у Прэзідэнта

17 марта 2014
Новыя кіраўнікі з'явіліся ў мясцовых выканаўчых органах. Каменціруючы прызначэнні, Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на сельскай гаспадарцы. Надышоў час узнімаць яе на новы ўзровень. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў неабходнасць эфектыўнай вытворчасці. Галоўнае - зарабляць. Нагадаем, праблемныя пытанні ў гэтай сферы вывучае спецыяльна створаная міжведамасная група на чале з прэм'ер-міністрам. Кадравыя перастановы закранулі і адукацыйную сферу.

Каму даручылі высокія пасады - у рэпартажы Ілоны Красуцкай.
Для кожнага з іх новая ацэнка ў працоўнай біяграфіі - уздым па кар'ернай лесвіцы. Улічваючы хваляванне і важнасць сустрэчы для будучых кіраўнікоў, у кабінеце ў Кіраўніка дзяржавы не знайшлося месца пратакольнай сустрэчы. Прэзідэнт цікавіўся ранейшай працай і асабістымі меркаваннямі пра стан спраў у рэгіёнах. Напрыклад, Андрэй Мулярчык яшчэ ўчора заканчваў свой дзень на пасадзе дырэктара Пінскага мясакамбіната, а ўжо сёння старшыні гарвыканкама. А вось Уладзімір Анішчык пакіне крэсла старшыні СВК Пархімаўцы ў Бераставіцкім раёне. Сёння гэта амаль 4000 сельгасугоддзяў, штат у 2 сотні чалавек і чыстая выручка ў 3,5 мільярда рублёў. За такія паказальныя лічбы заслужыў павышэнне - узначаліць Свіслацкі райвыканкам.
На новай пасадзе зараз і Дзмітрый Малашанка. Апошні год працаваў першым намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама. З сённяшняга дня - яго кіраўнік. Без прыкрас гаварыў з Прэзідэнтам аб надзённых пытаннях. Абмеркавалі ход вясновых палявых работ у раёне.
Дарэчы, сельская гаспадарка знаёма не толькі Дзмітрыю Малашанкаву, але і Віктару Кату. Як і калега, пасаду першага намесніка сумяшчаў са службай начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Выкананне сваіх прамых абавязкаў пачне ўжо на пасадзе старшыні Вілейскага райвыканкама.
Заканамерна, што менавіта ад гэтых кіраўнікоў Прэзідэнт патрабуе актыўнага ўдзелу ў аздараўленні АПК. Гаворка ідзе аб максімальнай аддачы. І разлічваць у гэтым выпадку трэба першым чынам на ўласныя сілы, а ўжо потым на дзяржаўную падтрымку.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае: новыя пасады - гэта яшчэ і двайная адказнасць. Усе прадпрыемствы на тэрыторыі раёнаў незалежна ад формы ўласнасці зараз знаходзяцца ў іх полі зроку. І тут павінны быць належныя патрабаванні і дысцыпліна.
Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэму кадравай працы. На думку Прэзідэнта, утрыманскія настроі сярод сельгазарганізацый недапушчальныя. А чыноўнікі, якія праштрафіліся, павінны забыць пра цёплыя месцы.
І хай у прагнозах сіноптыкаў пакуль не значыцца максімальны плюс вясны, па-сапраўднаму гарачымі гэтыя месяцы з'яўляюцца для выпускных класаў. На мінулым тыдні ў Прэзідэнта абмяркоўвалася новая рэдакцыя правілаў прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Кампанія мінулага года паказала - вакантнымі так і засталіся звыш 2000 месцаў у ВНУ. Як раз піярам асобных спецыяльнасцяў, якія пакуль чамусьці не карыстаюцца асаблівым попытам у моладзі, павінны заняцца новыя кіраўнікі. Сёння Прэзідэнт прызначыў на пасаду рэктара двух чалавек. Месца рэктара Горацкай сельгасакадэміі заняў Павел Саскевіч. Безумоўна, за апошнія дзесяцігоддзі яго папярэднікамі зроблена нямала. Дарэчы, ужо ў наступным годзе ўстанова адзначыць юбілей - 175 гадоў. Прэзідэнта хвалюе далейшае забеспячэнне якасці адукацыі. І самае галоўнае - ці не застануцца пустымі сёлета бюджэтныя месцы.
Сельгазарганізацыі сёння - гэта шматпрофільныя і энергаёмістыя прадпрыемствы. Каб усе яны былі забяспечаны кадрамі, Акадэмія робіць выключную стаўку на практыка-арыентаванага спецыяліста.
Аналагічная пасада - рэктара - і ў Аляксея Ягорава. Праўда, яму прыйдзецца змяніць не толькі месца працы, але і жыхарства. З 97-га з'яўляўся дэканам юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Зараз узначаліць Віцебскі.
Звяртаючыся да новых рэктараў універсітэтаў, Прэзідэнт у першую чаргу пажадаў поспеху і цярпення. Бо цяжкія задачы - гэта яшчэ не падстава адыходзіць назад.
І сёння Прэзідэнт прызначыў паслоў Беларусі ў Непале і Кіпры па сумяшчальніцтве. Гэтыя пасады зоймуць Віталь Прыма і Уладзімір Варанковіч. Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Кійко на пасаду намесніка Міністра фінансаў. Уладзімір Прывалаў узгоднены на пасаду намесніка Міністра спорту і турызму. На пасадзе намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання будзе працаваць Уладзімір Гракун. Гендырэктар сёння з'явіўся і ў Беларускай атамнай электрастанцыі - Міхаіл Філімонаў. Міхаіл Ангерчык пастаўлены на пасаду гендырэктара Маладзечанскага завода металаканструкцый, а Аляксандр Раманоўскі - гендырэктара Брэсцкага лікёра-гарэлачнага завода. Віктар Когут пачне працаваць на пасадах намесніка Генсакратара Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці - прадстаўніка Нацыянальнага сходу Беларусі ў Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці, прадстаўніка Нацыянальнага сходу Беларусі ў Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС; Святлана Пішч прызначана намеснікам начальніка апарата прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. А Максім Мазуркевіч прызначаны на пасаду намесніка начальніка Галоўнага арганізацыйнага ўпраўлення сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.