Вялікая нарада ў Прэзідэнта на тэму нацыянальнай бяспекі

16 декабря 2015

Сёння ў Палацы Незалежнасці адбылася вялікая нарада на тэму нацыянальнай бяспекі. На гутарку да Прэзідэнта паклікалі кіраўнікоў усіх ведамстваў сілавога блока. Пытанні больш чым актуальныя, улічваючы абстаноўку, якая складваецца зараз у свеце. Кіраўнік беларускай дзяржавы запатрабаваў удасканаліць дзейнасць сілавога блока. Сёння наспела неабходнасць комплексна паглядзець на сістэму нацбяспекі і ацаніць, наколькі эфектыўна яна можа процідзейнічаць рэальным пагрозам. Першарадная задача адна: людзі павінны быць пад надзейнай абаронай. Асобная тэма нарады ў Прэзідэнта - умацаванне знешніх меж.

Яшчэ адзін аспект, на які звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, гэта аптымізацыя сіл і сродкаў, якія задзейнічаны для гарантавання нацыянальнай бяспекі. Якасць пры мінімальных выдатках: гэтыя два складальнікі павінны стаць вызначальнымі пры рэфармаванні сілавога блока.