Вялікі алімпійскі сход у Мінску

30 мая 2017

Разбор праблем спорту ад і да на алімпійскім сходзе.

Сёння ў сталіцы ў НАКе сабралася эліта беларускага спорту. Атлеты, трэнеры, кіраўнікі федэрацый, спартыўныя функцыянеры - усяго каля 200 чалавек. У такім складзе не гутарылі амаль 5 гадоў. Грунтоўная размова наспела. Хоць сустрэчу доўга адкладвалі – патрэбен быў час, каб разгледзець на ўсіх узроўнях вынікі мінулага алімпійскага цыкла.

Прэзідэнт рэзка выказаўся ў адрас нацыянальнай зборнай і яе выніках на Гульнях у Рыа. У цэнтры ўвагі былі перспектывы на будучай зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі, падрыхтоўка да летніх Гульняў у Токіа. На пасяджэнні зацверджаны змяненні ў складзе выканкама. Аляксандр Лукашэнка перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Звяртаючыся да прысутных, Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што трэба кардынальна змяняць сітуацыю ў спорце і дабівацца поспеху. Для спартсменаў у краіне робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма. Што важна - у Беларусі ўдалося захаваць дзяржсістэму падтрымкі спорту. Нягледзячы на цяжкасці, укладвалі ў будаўніцтва і абнаўленне аб'ектаў у Мінску і рэгіёнах.

Маючыя адбыцца спартыўныя падзеі - гэта ў першую чаргу Еўрапейскія гульні, а таксама хакейны чэмпіянат - павінны прайсці на высокім узроўні. Дзякуючы спартыўным поспехам краіна заваёўвае імідж і славу на міжнароднай арэне. Калі на ўвесь свет гучаць імёны чэмпіёнаў, такіх як Дар'я Домрачава, Іван Ціхан, сэрцы балельшчыкаў перапаўняе гонар. Перамогі натхняюць людзей. Менавіта кадравы дэфіцыт названы адной з сур'ёзных праблем у беларускім спорце сёння. З кожным відам разбіраюцца прадметна. Дзесьці памянялі трэнераў, абнавілі каманды, кіраўніцтва федэрацый. Больш увагі трэба надаваць медальным відам спорту, узмацніць ролю рэгіёнаў у падрыхтоўцы атлетаў.