Вялікае інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі сёння выйдзе ў эфір тэлеканала "Мip"

3 апреля 2020
Стварэнне Саюзнай дзяржавы, эканоміка, будучыня СНД і юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта і не толькі расказаў Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мip" напярэдадні. Закранулі і тэму, якая хвалюе сёння многія дзяржавы, - жыццё на фоне пандэміі. Аляксандр Лукашэнка падзяліўся вопытам нашай краіны, заклікаў не дапускаць панікі і спакойна дзейнічаць у цяперашняй сітуацыі. Яна пад кантролем. Сэнсу штосьці ўтойваць  няма. А ў найбліжэйшы час плануецца апублікаваць падрабязную статыстыку. 

Пазіцыя Беларусі ў адносінах з Расіяй, наш погляд на падзеі Вялікай Айчыннай вайны - усё гэта частка вялікага інтэрв'ю, якое ўжо сёння з'явіцца ў эфіры нашых калег з тэлеканала  "Мip". Адзначым, што патэнцыяльная аўдыторыя гэтай міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі - 174 мільёны чалавек.