Вялікія аграрныя задачы сёння гучалі ў Магілёўскай вобласці

24 мая 2013

Ў якасці прыкладаў - мясцовыя гаспадаркі. Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу ажыццявіў рабочую паездку па рэгіёне. Першы вялікі прыпынак быў у Клічаўскім раёне. Спачатку ў саўгасе Дабраволец Аляксандру Лукашэнку далажылі, як ідуць работы ў полі. Дарэчы, у Беларусі на гэты дзень амаль цалкам завершана сяўба ярыны. Таксама засеяна вялікая частка плошчаў, адведзеных пад іншыя сельгаскультуры. Менавіта тут Прэзідэнт нагадаў пра задачы, якія напярэдадні былі пастаўленыя перад урадам,  а вось сёння прагучалі, што называецца, на месцах: забяспечыць гаспадаркі тэхнікай і разгрузіць складскія запасы. А далей былі высокія тэхналогіі, якія ўкараняюць мясцовыя аграрыі. Аляксандру Лукашэнку паказалі доследныя ўзоры новай тэхнікі, а таксама сучасную сістэму кропкавага земляробства, якая ўжо выкарыстоўваецца ў гаспадарцы. Прэзідэнту прадэманстравалі спадарожнікавую навігацыйную сістэму, якая кантралюе працу сельгасмашын.