Больш вастрыні, аператыўнасці і ўласнага кантэнту. Вялікі дыялог з Прэзідэнтам наконт СМІ

11 февраля 2020
Маніпуляцыі, палітыка, асабістыя інтарэсы, фэйкі і аб'ектыўныя высновы.

Сёння ў Палацы Незалежнасці аналізавалі сітуацыю ў медыяасяроддзі. Праблемы нашага цэха,  як паказала нарада,  Кіраўнік дзяржавы ведае да нюансаў. І па многіх навацыях  выступае не столькі медыякрытыкам, колькі ініцыятарам мадэрнізацыі. Шчыра кажучы, для нас, журналістаў,  гэтая нарада вызначае фармат і якасць будучай працы. Але не менш важныя ўсе гэтыя пытанні і для нашага гледача, бо ад праўдзівай інфармацыі, яе правільнай падачы  залежыць вельмі шмат.

У эпоху лічбавізацыі часта менавіта СМІ або нават проста інфармацыйныя ўкіды  становяцца рычагом уплыву  і на эканамічныя, і на палітычныя працэсы. Медыяфон можа як згуртаваць дзяржавы, так і нашкодзіць. Дык на якім падмурку будуецца новая беларуская інфапрастора? Якое яно - наша тэлебачанне будучыні? І як класіку жанру журналістыкі  канвертаваць у анлайн-фармаце? Усе падрабязнасці ў Андрэя Крывашэева.

Інфармацыйны суверэнітэт - на вайне як на вайне

Новыя студыі, камеры, святло, пераход на лічбу і якасную карцінку - гэта ў тэхналогіях. Плюс людзі: класныя аператары і журналісты,  не проста рамеснікі або, як жартуюць у нас на ТБ,  падстаўкі для камер і мікрафонаў. Сучасным медыя патрэбны лічбавізацыя і ўніверсальныя салдаты інфармацыйнага фронту. І калі ўжо нас акунулі ў эпоху постпраўды і медыявойны ўжо дадзенасць, то дзяржава проста абавязана змагацца і за гэты інфармацыйны суверэнітэт. 
На вайне як на вайне. Не мы пачалі інфармацыйную разню ў глабальным маштабе. Але не прыйсці на гэта поле бою Беларусі ўжо нельга. Як і адступіць, здаўшы сваё грамадства і свой суверэнітэт пад чужыя інтарэсы. Адсюль тэзіс Прэзідэнта пра інфармацыйны суверэнітэт. Як заклік да рашучых дзеянняў для прадзяржаўных СМІ. Калі прасуюць зброяй масавага паражэння,  у акопах не адсядзецца.
Сусветных прыкладаў  мноства. У Штатах  прэзідэнта Трампа 4 гады прэсуе так званая глыбінная медыякратыя. Гэта калі не народ - дэмас вырашае. А частка эліты праз свае СМІ. 
Яшчэ  вельмі актуальнае - інфармацыйная істэрыка вакол каранавіруса. На медыятворнай паніцы Кітай страціў больш, чым на самой хваробе. Адзін фэйк пра небяспечныя кітайскія тавары праз інтэрнэт-гандаль чаго варты. Схлопнуўся рынак цаной  у цэлую галіну. Хто заказаў, той, мабыць, азалаціўся. 
Думаеце Беларусі прасцей? Штаты, Кітай, Еўрасаюз - гіганты. Могуць сабе дазволіць прайграць бітву, але выйграць вайну. А ў нас кожны бой як апошні і часта, на жаль, без надзейнага саюзнага тылу. 

Медыя - новыя, задачы - старыя

  Новыя медыя - тут уключаецца стары рымскі прынцып. Што дазволена Юпітэру, не дазволена быку. Напрыклад, не можа латыфундыст у суседзяў сказаць па тэлевізары праўду: прывёз тры сухагрузы аўстралійскай тушонкі з адкатам. Месца на рынку для беларускай мармуровай ялавічыны закончылася. Затое ён жа зліе праз Telegram-каналы, што мяса ў нас нібыта не фітасанітарнае. Выходзіць, канал зліву новы, а эфект ранейшы. Калі прыклад адзінкавы, адбіваем, а калі кампанія?  Выносіцца аж да прэзідэнцкага ўзроўню.
 

Лічбавізацыя класічнай журналістыкі


Вядома, новыя беларускія медыя сёння  далёка не хлопчыкі для біцця. 2 гады як амаладзіўся склад кіраўнікоў найбуйнейшых рэдакцый. Менш за год  канцэпцыі інфабяспекі. І як жывы арганізм яна развіваецца. Працаваць, як гавораць журналісты, з колаў і на любой платформе ўжо ўмеем. 
Гэта інтэрнэт-дырэкцыя нашага холдынга. На адным YouTube 16 каналаў. Плюс свой Telegram, акаўнты ва ўсіх сацсетках і 2 мабільныя дадаткі. Усяго за год колькасць унікальных карыстальнікаў сайта www.tvr.by вырасла на 6,5 мільёна. 
А што газеты? Гэта ўжо даўно і друкаванае, і лічбавае слова. "Беларусь сегодня" за мінулы год і толькі праз сайт прыняла каля 70 мільёнаў карыстальнікаў. На акаўнты сацсетак за суткі ў сярэднім заходзіла насельніцтва абласнога цэнтра. І гэта далёка не мяжа. 

СМІ: саступаем у абалонцы, але бярэм сумленнасцю

У пагоне за лічбай  важна ўтрымаць аўдыторыю, але не прадаць душу беларускай журналістыкі. Яна ў праўдзе. Так, фэйкі больш  хуткія і прыбытковыя, але рэпутацыя даражэйшая.

Новы інфармацыйны канал

Важна, якім будзе гэты тэлевізар. Па выніках адкрытага дыялогу з галоўнымі рэдактарамі вырашана: у Беларусі з'явіцца новая кнопка - інфармацыйны канал. Кароткія, ёмістыя і заўсёды актуальныя навіны і спецпраекты. Гэта для новага пакалення - людзей, якія глядзяць тэлевізар праз гаджэты або ў перапынках.  Для тых, хто шануе свой час, але хоча быць у курсе жыцця сваёй краіны.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі:

"Я разглядаў бы гэты праект як праект усіх дзяржаўных СМІ. Гэта будзе, як мы пакуль бачым, тыповы навінавы інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал. Можна параўнаць, напэўна, з Euronews, можа быць, з BBC, няхай гэта нясціпла, пакуль мы яшчэ не стварылі яго. Як мы лічым, вяшчаць ён будзе з 7:00 да 24:00. Будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі, Агенцтва тэленавін. Гэта будзе асобная кнопка. І ён будзе працаваць ва ўвязцы з пашыранай інтэрнэт-дырэкцыяй Белтэлерадыёкампаніі, якую таксама вось-вось чакаюць вялікія рэформы. Усе нашы прапановы былі падтрыманыя. 
І магчыма, што ў найбліжэйшы час у нашай краіне з'явіцца яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-партал. Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту". 

Сучасныя медыя - гэта не толькі кантэнт і новыя спосабы дастаўкі. І "Тэлеграм" сыдзе аднойчы, як сышоў некалі актуальны тэлеграф. Апора любога рэсурсу - прафесіяналы. Бо і за большасцю папулярных і ананімных акаўнтаў  хаваюцца ў асноўным нашы калегі. 

Рынак тэлерэкламы простым аршынам не вымераць

У  свядомасці ўжо трывала замацавалася - медыярынак. Але там, дзе рынак,  там грошы, інтарэсы і рэгулятары. А да апошняга часу свайго надзейнага аршына, якім вымяраюць рэйтынгі, не было. А значыць рэкламныя грошы дзяліліся несправядліва. Страчвалі тэлеканалы - страчвала аўдыторыя. Не хапала на мадэрнізацыю, добры тэлеспорт, тэлешоу, тэлесерыялы і тэлекультуру. Размова на вышэйшым узроўні здымае і гэты бар'ер.
Галоўны прынцып новага медыявымяральніка - абсалютная аб'ектыўнасць. 

Прыярытэт  нацыянальнай тэлевытворчасці

Так што на тэлеканалы падвойная нагрузка - паказваць рэйтынгавае і сваё. Гэта і ў інтарэсах дзяржавы. Да канца года не менш за траціну ўсіх тыднёвых эфіраў павінны быць нацыянальнымі. Па сутнасці гэта першая лінія абароны інфармацыйнага суверэнітэту.
Дарэчы, з сямі кнопак нашага холдынга пяць  гэты паказчык даўно перавысілі. А ў дзвюх яшчэ ёсць час і зачын падцягнуцца.
І яшчэ адзін невідавочны, але важны вынік дыялогу. Прэзідэнт не проста ў тэме мадэрнізацыі медыя - сам ініцыіраваў большасць навацый. А гэта прынцыпова, калі галоўнакамандуючы адчувае і дзейнічае на самых уразлівых участках поля бою, у дадзеным выпадку  поля інфармацыйнага.