Больш за 3 млн руб. вылучаць з фонду Прэзідэнта на фінансаванне творчых праектаў

5 июня 2020
Больш за 3 мільёны рублёў вылучаць з фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва на фінансаванне творчых праектаў. Сёння адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Сродкі будуць накіраваныя на рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя работы на аб'ектах са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Так, грошы пойдуць на аднаўленне сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Заказель, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касцёла ў Мсціславе. Акрамя таго, сродкі вылучаць на папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.

Усе кніжныя помнікі ўжо прайшлі экспертызу і знаходзяцца на часовым захоўванні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Усяго, дзякуючы падтрымцы фонду Прэзідэнта, будзе набыта 8 рарытэтаў.