Падзякі Прэзідэнта ўручылі сёння работнікам лясной галіны

11 Кастрычніка 2017

Прызнанне за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм. Падзякі ад Прэзідэнта за ўклад у развіццё краіны, медалі Францыска Скарыны і за працоўныя заслугі сёння ўручыў прэм'ер-міністр.

Падзякі Прэзідэнта ўручылі сёння і работнікам лясной галіны. Многія з узнагароджаных асабіста прымалі актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці.

З-за разгулу стыхіі летась было пашкоджана 14 тыс. га лесу, а гэта 3,5 млн куб. м драўніны. Былі кінуты ўсе сілы, каб як мага хутчэй прыбраць буралом, перапрацаваць драўніну, частку прадаць на экспарт.