Бяспечная і надзейная мяжа з'яўляецца адным з абавязковых фактараў суверэнітэту краіны

14 января 2016

Прэзідэнт Беларусі даручыў вывучыць эфектыўнасць абароны эканамічных інтарэсаў на мяжы. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе наконт зацвярджэння рашэння на ахову дзяржмяжы. Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць групу незалежных спецыялістаў. Эксперты павінны прааналізаваць, якім чынам выконваюцца эканамічныя інтарэсы на межах краіны. Гаворка ідзе пра пошліны, дазволы, тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне. Гэта неабходна, каб абараніць унутраны рынак. Прэзідэнт папярэдзіў удзельнікаў нарады, што сёння ў тэме аховы мяжы менавіта эканамічны аспект з'яўляецца найважнейшым. Аляксандр Лукашэнка акрэсліў пазіцыю Беларусі ў сувязі са змяненнем правіл гандлю паміж Украінай, ЕС і Расіяй.

Сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бяспечная і надзейная мяжа з'яўляецца адным з абавязковых фактараў суверэнітэту краіны. Прэзідэнт звярнуў увагу на аспекты знешняй абстаноўкі, якія важна ўлічваць. Сур'ёзную заклапочанасць выклікае небяспечная сусветная тэндэнцыя росту патоку незаконнай міграцыі, кантрабанды тавараў, зброі і наркотыкаў.

Подпіс Прэзідэнта пад рашэннем аб ахове дзяржмяжы - рытуал штогадовы. Але менавіта зараз з-за цяжару пагроз суверэнітэту, бяспецы і эканоміцы стратэгія абароны меж набывае асаблівае значэнне. За гэтым подпісам стабільнасць Беларусі і бяспека кожнага беларуса.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя