Сітуацыя з бежанцамі, бесперапынны націск Захаду на Беларусь, адносіны з Турцыяй і Расіяй. Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT. Інтэрв'ю кіраўніка дзяржавы адбылося ў Палацы Незалежнасці. У якасці інтэрв'юера - журналіст і тэлевядучая Ніса Эфендыяглу. Уваходзіць у пул асабістай прэсы Эрдагана.
Беларускі Прэзідэнт не пазбягае зносін з журналістамі, наадварот рэгулярна сустракаецца з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ краіны і свету. Якімі б складанымі і непапулярнымі ні былі тэмы, закранутыя ў размове, Аляксандр Лукашэнка заўсёды адказвае максімальна адкрыта. Расстаўляе ўсе акцэнты дакладна, прынцыпова і востра. Пазіцыя беларускага лідара нязменна выклікае цікавасць у нашых і замежных медыя. Запытаў нямала, таму, як і анансавалася, сустрэчы з журналістамі і надалей будуць у графіку Прэзідэнта.
Што датычыцца TRT, то гэта шырокая сетка тэле- і радыёканалаў, якія асвятляюць самую розную тэматыку ў краіне і свеце. І гэта 14 тэлевізійных каналаў, у тым ліку 3 міжнародныя. Зона вяшчання - Еўропа, Блізкі Усход, Афрыка, Азія і Аўстралія. Навіны выходзяць на 41 мове на інтэрнэт-сайце кампаніі.
Бежанцы, націск Захаду, адносіны з Турцыяй і Расіяй - Прэзідэнт Беларусі адказаў на пытанні тэлерадыёкампаніі TRT
9 декабря 2021













