Белтэлерадыёкампанія трансліравала Пасланне Прэзідэнта ў прамым эфіры

22 апреля 2014

Белтэлерадыёкампанія трансліравала Пасланне Прэзідэнта ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 1 і на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Анлайн Кіраўніка дзяржавы маглі слухаць на прадпрыемствах, у воінскіх часцях і ў ВНУ. Нашы карэспандэнты разам са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце спачатку сачылі за прамовай Кіраўніка дзяржавы, а затым разам дзяліліся меркаваннямі аб пачутым.


Што ж датычыцца пытанняў удасканалення дзяржкіравання, то гэта пасланне ў Акадэміі лагічна звязваюць з леташнім. Пасля таго, як у 2013 годзе структуру дзяржапарата аптымізавалі, а менавіта скарацілі практычна на 25 працэнтаў, сёлета наступае другі этап. Калі ў сістэме кіравання застаюцца лепшыя і галоўная задача дзяржавы ў іх эканамічным стымуляванні.