Беларусы здольныя зрабіць сваю краіну сапраўды квітнеючым краем

29 апреля 2018

Аднак для гэтага неабходна прыкладаць намаганні і падтрымліваць выканальніцкую дысцыпліну. Эфектыўная праца органаў улады ў гэтым кірунку - галоўная ўмова захавання стабільнасці і спакою ў краіне. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з кіраўніцтвам Жыткавіцкага райвыканкама і прадпрыемстваў раёна. Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на пытанне падбору кадраў, падтрымання высокай выканальніцкай дысцыпліны і п'янства.

Яшчэ адно прынцыповае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - захаванасць і правільная эксплуатацыя тэхнікі, на рамонт і закупку якой выдаткоўваюцца сур'ёзныя сродкі. На нарадзе прадметна разгледжана праца прадпрыемстваў Жыткавіцкага раёна як у сферы АПК, так і прамысловасці. Яшчэ адна тэма - сацыяльна-эканамічнае развіццё суседняга Петрыкаўскага раёна. Аляксандр Лукашэнка даручыў за год добраўпарадкаваць і навесці парадак у райцэнтры па аналогіі з Жыткавічамі. Прэзідэнт цікавіўся сітуацыяй у цэнаўтварэнні, падкрэсліўшы, што ў Беларусі зараз няма падстаў для росту цэн. Пастаўлена задача да канца гэтай пяцігодкі знізіць інфляцыю да 3-4 % за год.

Пасля нарады Прэзідэнт прагуляўся па цэнтральнай частцы Жыткавічаў і цёпла пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Добрую ацэнку атрымала добраўпарадкаванне будынка і тэрыторыі вакол сярэдняй школы. Таксама Аляксандр Лукашэнка наведаў райагратэхсэрвіс, дзе Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця прадпрыемства, стварэнні новых рабочых месцаў і мерах па павышэнні канкурэнтаздольнасці.