Беларусы адзначылі Дзень Перамогі

10 мая 2017

Беларусы адзначылі вялікае свята - Дзень Перамогі. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за Радзіму, на плошчы Перамогі сабраліся тысячы людзей. Сярод іх і галоўныя героі свята - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры сталіцы прайшла патрыятычная акцыя "Беларусь памятае". Па традыцыі ў гэты дзень разам з беларусамі і Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прыбыў на плошчу разам з сынам Мікалаем.

Беларусы памятаюць подзвіг герояў і не забудуць, якой цаной нам дасталася перамога. Хвіліна маўчання - у памяць аб тых, хто не вярнуўся, аб кожным трэцім загінуўшым, за сотні дзён ратнага подзвігу, барацьбы за жыццё і за краіну.

Выступаючы на цырымоніі, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, нельга дапусціць, каб гісторыя Вялікай Перамогі была перапісаная. Беларускі народ ніколі не перастане схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў, якія прайшлі праз пякельны агонь вайны. Памятаючы гэтыя ўрокі, наша краіна і надалей будзе праводзіць палітыку добрасуседства і міралюбнасці.

Затым Кіраўнік дзяржавы цёпла пагутарыў з ветэранамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса. Героям Перамогі Аляксандр Лукашэнка пажадаў доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, шчасця і міру.