Такое меркаванне сёння выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэалізацыі калійных угнаенняў. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, разам з расіянамі нам будзе прасцей і лягчэй адстойваць свае інтарэсы. Каб прааналізаваць, як працуе калійная галіна, у маі была створаная беларуска-расійская рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі. Сёння Сяргей Румас і члены беларускай часткі групы далі Прэзідэнту падрабязную справаздачу аб стане галіны ад вытворчасці да рэалізацыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што патрэбна абсалютна аб'ектыўная карціна і бачанне калійнага рынку на перспектыву.
Сёння Беларуская калійная кампанія - найбуйнейшы экспарцёр угнаенняў. Яе доля на сусветным рынку складае 43%. Кампанія, у якую ўваходзяць Беларуськалій і Уралкалій, пастаўляе мінеральныя ўгнаенні больш як у 80 краін.
Да канца года Беларуская калійная кампанія пераедзе ў новую штаб-кватэру на праспекце Машэрава ў Мінску. Усе выдаткі, звязаныя са змяненнем прапіскі, партнёры ў роўнай ступені возьмуць на сябе.