Беларуска-расійскія вучэнні "Захад" стануць дэманстрацыяй пастаянства ў захаванні бяспекі дзвюх краін

20 марта 2017

Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. План манеўраў беларускі лідар абмеркаваў з кіраўнікамі Савета бяспекі і ўрада, міністрам абароны і высокапастаўленымі вайскоўцамі. Вучэнні "Захад-2017" намечаныя на верасень. Такія маштабныя трэніроўкі праходзяць раз на два гады. Прэзідэнт Беларусі даручыў вайскоўцам правесці асеннія манеўры абсалютна празрыста і максімальна адкрыта для назіральнікаў з іншых краін.

"Захад-2017" - завяршальны этап агульнай падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі і Расіі ў гэтым навучальным годзе. Тэмай вучэнняў стане падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў у інтарэсах бяспекі Саюзнай дзяржавы. Манеўры дазволяць удасканаліць сумяшчальнасць штабоў розных узроўняў і адпрацаваць вялікі комплекс практычных задач. Плануецца, што ў сумеснай трэніроўцы на беларускай тэрыторыі ад Расіі прымуць удзел каля трох тысяч вайскоўцаў і амаль тры сотні адзінак тэхнікі.

Прэзідэнт афіцыйна зацвердзіў план сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2017". Сёння ў Палацы Незалежнасці таксама дэталёва разгледзелі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй. Акрамя таго, міністр абароны далажыў Кіраўніку дзяржавы наконт стану спраў у беларускай арміі.