Беларускі калій аднаўляе пазіцыі на сусветных рынках

6 марта 2014

Што ж, гэта лічбы, якія гавораць самі за сябе. І адлюстроўваюць грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне. Што датычыцца эканомікі, тэндэнцыі ў калійнай галіне не могуць не радаваць. Беларускі калій аднаўляе пазіцыі на сусветных рынках. Студзень - люты сталі рэкорднымі па геаграфіі і аб'ёмах паставак. Кантракты з Кітаем і Інданэзіяй выклікалі цікавасць расійскіх вытворцаў да рэстаўрацыі картэлі. Ці пойдзе афіцыйны Мінск, навучаны горкім вопытам мінулага года, на новы альянс? І калі калійная галіна выйдзе на максімальны валютны заробак? Аб будучыні чырвонага золата Беларусі з нарады ў Кіраўніка дзяржавы Андрэй Крывашэеў.


За поспехамі і праблемамі беларускага калія нашы былыя партнёры з Уралкалія, аналітыкі і прэса напружана сачылі з моманту разрыву. Рэгулярныя каментарыі, але змянялася танальнасць. Увосень - паблажлівыя ноткі: беларусы не змогуць прадаваць без нас. Узімку - здзіўлена-захоплены тон: БКК аднавіла пазіцыі ў Кітаі і заключыла ўнікальны трохгадовы кантракт у Інданэзіі, усе астатнія здавольваліся квартальнымі пагадненнямі. Нарэшце, сёння ўжо новыя ўласнікі Уралкалія праз укіды ў прэсе запрашаюць Беларусь у новую картэль. З аднаго боку гэта прызнанне сілы БКК і ўмення трымаць удар. З іншага - спроба перарабіць геаграфію паставак пад сябе.


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе сёння расставіў акцэнты: сумесная кампанія калі і будзе створаная, то толькі з мінскай прапіскай, прадаваць самі ўмеем і будзем, пры гэтым гатовыя да супрацоўніцтва. Але выключна пры захоўванні беларускіх нацыянальных інтарэсаў.


Горкі вопыт - гэта лета мінулага года. Раптоўны выхад Уралкалія з альянса і экспарт праз малавядомую швейцарскую фірму. Плюс дэмпінг на ключавых рынках па формуле аб'ёмы важнейшыя за цэны. У выніку пацярпелі бюджэты і інтарэсы не толькі Расіі і Беларусі, але і сусветных вытворцаў з ЗША, Канады, Германіі і Ізраіля. Рынак, які ўпаў на 20 мільярдаў мінімум, толькі-толькі прыходзіць у сябе. Хоць аналітыкі з Штатаў ужо заяўляюць аб упэўненым росце.


Боб Ланг, біржавы аналітык (ЗША): Блытаніна мінулага года сур'ёзна занепакоіла пакупнікоў і вытворцаў. Шокам стала заява Уралкалія, што цэны ўпадуць на чвэрць або нават ніжэй. Сапраўды, яны амаль дасягнулі дна. Але з пачатку года ўгнаенні пачалі расці ў цане, і гэта робіць працу найбуйнейшых кампаній больш прыбытковай. Я ўпэўнены, што доўгатэрміновы прагноз на іх рост быў правільным.


На аднаўленне пазіцый Беларусі спатрэбілася паўгода. Па сутнасці, выпрацаваная свая новая тавараправодная сетка пад ранейшым брэндам - БКК. Ёсць інвестпраграма: будуецца новае прадпрыемства, а ў планах засваенне перспектыўнага Прыпяцкага радовішча. Па аб'ёмах чацвёрты квартал мінулага года і два месяцы цяперашняга - упэўнены рост. 13% і 25% адпаведна. Сакавік абяцае быць рэкордным.


Найважнейшыя задачы, якія трэба будзе вырашыць калійнай кампаніі, на думку Прэзідэнта, гэта адмова ад лішніх пасрэднікаў і рост валютнага заробку. Пасрэднікі адцягваюць частку прыбыткаў на сябе, карыстаючыся інэртнасцю айчынных трэйдараў. І гэта прытым, што ёсць даручэнне Прэзідэнта больш актыўна прасоўваць экспарт калія праз пасольствы і прадстаўніцтвы па ўсім свеце.


Стаўка на прамыя гандлёвыя сувязі і шырокую геаграфію ўжо шматразова акупілася ў машынабудаванні, АПК і высокіх тэхналогіях. Патрабаванне Прэзідэнта - у 2014-м замацаваць гэтую формулу поспеху і для беларускага чырвонага золата.