Беларускія прамыслоўцы павінны актыўна падключыцца да мадэрнізацыі дарог мясцовага значэння

6 октября 2017

Да такой высновы сёння прыйшлі ў Слуцкім раёне, дзе Прэзідэнту паказалі новыя тэхналогіі рамонту дарожных пакрыццяў.

Зараз у краіне дзейнічае дзяржпраграма па развіцці і ўтрыманні аўтадарог. У яе рамках да 2020 года плануюць адрамантаваць 7 тысяч кіламетраў трас мясцовага значэння. Патрабаванне Прэзідэнта такое: па якасці яны не павінны саступаць магістралям рэспубліканскага значэння.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся і з перспектыўнымі тэхналогіямі рамонту. Аптымальныя для Беларусі варыянты зараз разглядаюць і ў рамках рэспубліканскага семінара па мадэрнізацыі аўтадарог. Вырашана падключыць прамыслоўцаў: аналагі дарагой імпартнай тэхнікі цалкам могуць вырабляць, напрыклад, МАЗ, МТЗ і "Амкадор".

Як звычайна, Прэзідэнт падрабязна ўнікае і ў эканамічныя справы рэгіёнаў. Слуцкі раён - вядомы цэнтр з развітой кармавой базай. Таму мясцовыя гаспадаркі робяць акцэнт на вытворчасць мяса і малака. Тут важны комплексны падыход і ў маштабах вобласці: галоўнае - вынік. А спажывец у такога прадукту будзе заўсёды.

Агульная працягласць трас мясцовага значэння ў Беларусі - 70 тысяч кіламетраў. І траціне гэтай сеткі патрэбен рамонт. У цэлым 90 % выкарыстоўваецца з перавышэннем міжрамонтных тэрмінаў. Да 2020 года на мадэрнізацыю дарожнай сеткі ў нашай краіне будзе накіравана больш за 700 мільёнаў рублёў.