Беларуская сістэма судовых экспертыз сябе зарэкамендавала

24 марта 2020
Удасканаленне сістэмы судовых даследаванняў напярэдадні стала тэмай размовы Прэзідэнта са старшынёй Дзяржкамітэта судовых экспертыз. У фокусе ўвагі  ўзровень беларускіх спецыялістаў, асабліва ў параўнанні з іншымі дзяржавамі, а таксама супрацоўніцтва з міжнароднымі крыміналістамі. Так, у 2019 годзе ў камітэце правялі амаль 283 тысячы экспертыз. Амаль 60  працэнтаў з іх - медыцынскія. На асаблівым кантролі ў дзяржкамітэта  наркотыкі: да 10 тысяч праверак за год.

Беларуская сістэма судовых экспертыз, перакананы кіраўнік структуры, унікальная і без цяжкасці вытрымлівае канкурэнцыю на постсавецкай прасторы. Эфектыўнасць работы, запэўніў Андрэй Швед, пацвярджаецца не толькі лічбамі. Так, усё больш замежных спецыялістаў звяртаецца да беларускіх калег па дапамогу і вопыт. Упершыню больш  за 20 груп летась прайшлі ў нас навучанне.